02:04 / 12.02.2010

27 студзеня адбылося сумеснае пасяджэнне райвыканкама і сесія раённага Савета дэпутатаў 25 склікання.
На сесіі з дакладам аб выніках работы галін народнай гаспадаркі раёна ў 2009 годзе і задачах на 2010 год выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта А.Д. Кавалька.
У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел начальнік раённага аддзела адукацыі Л.У. Янкоўская і дырэктар... Читать далее

01:41 / 12.02.2010

Прозвішча: Яніна Яраславаўна Ядзінская
Адукацыя: Брэсцкі педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна
Сфера дзейнасці: настаўніца рускай мовы і літаратуры Кямелішкаўскага НПК
Жыццёвае крэда: Той, хто ведае людзей, – разважлівы,
Той, хто ведае сябе, – адукаваны,
Той, хто перамагае людзей, – моцны,
Той, хто перамагае самога сябе, – магутны.
Хобі: чытанне
Мара: наведаць Парыж, пабываць у гарах
З дзяцінства маленькая Яніна,... Читать далее

01:37 / 12.02.2010

Узначальвае Кямелішкаўскую школу з 1994 года Хрысціна Мечыславаўна Сянюць – мудры кіраўнік і трывалая апора для ўсіх настаўнікаў і вучняў, якая з задавальненнем адказала на мае пытанні.

– Як праходзяць будні кіраўніка школы?
– Мой рабочы дзень пачынаецца ў 8 гадзін, а вось калі ён закончыцца, не ведае ніхто, нават я сама.... Читать далее

01:34 / 12.02.2010

Наведаць школы, пазнаёміцца з іх гісторыяй, вучнямі і настаўнікамі збіралася адразу ж, як пачала працаваць у рэдакцыі. Але заўсёды знаходзіліся неадкладныя справы і гэта адыходзіла на другі план. А аднойчы, едучы з Гервят, падвезлі маладую дзяўчыну – як потым высветлілася, настаўніцу, якая і спытала: “А чаму вы пра Кямелішкаўскую школу... Читать далее

01:29 / 12.02.2010

Аб’яднаная піянерная вытворчая база будаўніцтва АЭС, якую дырэктар “Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі” М.В. Філімонаў у колішнім інтэрв’ю нашай газеце вобразна параўнаў з пускавым механізмам трактара – “пускачом”, падкрэсліўшы тым самым яе значэнне ва ўзвядзенні як самой станцыі, так і горада энергетыкаў, паступова набывае рысы буйнога прамысловага аб’екта.
Яшчэ ў пачатку мінулагодняга... Читать далее

00:39 / 12.02.2010

Сёння мы прадстаўляем слова старшыні раённага савета ветэранаў Расціславу Арсеньцевічу ГЕРТУ
З-за вайны ў пяты клас Бальшавіцкай сямігадовай школы (Копыльскі раён Мінскай вобласці) я пайшоў толькі ў 14 гадоў. У 1947-ым закончыў сямігодку, а праз тры гады атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі. Куды далей? Бацьку да гэтага часу ўжо споўнілася 62... Читать далее

00:24 / 12.02.2010

2010 год у нашай краіне аб’яўлены годам якасці. Аднак у кожным раёне, горадзе, вёсачцы цячэ сваё маленькае, але самабытнае і багатае на падзеі жыццё. Так, для жыхароў Астравеччыны гэты год стане яшчэ і годам Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча). Справа ў тым, што 19 лютага мы будзем адзначаць 120-гадовы юбілей з... Читать далее

00:19 / 12.02.2010

Чарговыя навіны ад нашых баксёраў: за месяц новага года яны паспелі прыняць удзел у спаборніцтвах рэспубліканскага маштабу, пабаксіраваць на класі-фікацыйным турніры і правесці раённае першынство па боксу. І, канешне ж, заваяваць медалі. І калі ўсё паспяваюць?!
З 18 па 24 студзеня ў Маладзечна праходзіў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па боксу. Сярод удзельнікаў... Читать далее

00:06 / 12.02.2010

Суседзяў з блізкага і далёкага замежжа даўно цікавіць вопыт работы нашага лясгаса. Вось і нядаўна на чарговую сустрэчу ў рамках прыгранічнага супрацоўніцтва ў Астравец прыязджала польская дэлегацыя ў складзе намесніка Беластоцкага лесаўпарадкавання Марэка Кшэчка, інспектара па нагляду Мікалая Хлябіча, намесніка рэгіянальнай дырэкцыі лясоў Ольштынскага ваяводства Паўла Артыха і намесніка рэгіянальнай... Читать далее

23:34 / 11.02.2010

У той дзень усе маглі пабачыць на ўчастку традыцыйнага “перабегу” дарогі – магазін “Цэнтральны” – пошта крыху незвычайны малюнак: інвалідная каляска ля дарогі і падлеткі з нагамі, рукамі ў гіпсе ці перабінтаванай галавой і сумам у вачах. Іх стан тлумачылі надпісы ў руках: “Я таксама перабягаў дарогу”. На шчасце, з... Читать далее